Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
Philosophy
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
Episodes
92
09 August 2026
Ганна Тэрувэ. Калі не хапіла любові. Частка 1
Разам з аўтарам праграмы “Філасофскія нататкі” ксяндзом Раманам Сушам распачынаем новы цыкл размоў, прысвечаны спадчыне галандскага каталіцкага доктара Ганны Тэрувэ. Нашай спадарожніцай у гэтым падарожжы стане жанчына, якая дапамагала людзям загаіць глыбокія эмацыйныя раны і знайсці шлях да сапраўднага прыняцця сябе. Чаму паспяховыя і інтэлектуальна развітыя людзі часта адчуваюць сябе...
10 min
02 August 2026
Поль Турнье. Пачуццё віны. Частка 5
Чаму мы часта пакутуем не ад таго, у чым сапраўды вінаватыя? Як адбываецца, што адчуванне віны суправаджае нас нават падчас адпачынку, а страх не апраўдаць чужыя чаканні ператвараецца ў нябачную турму? У пятай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да складанай тэмы пачуцця віны і пошуку сапраўднай свабоды. Размова ідзе пра розніцу паміж...
7 min
26 July 2026
Поль Турнье. Смак жыцця. Частка 4
Чаму нават тады, калі наша жыццё ўладкаванае і бяспечнае, нас усё роўна часам ахоплівае смяротная нуда? Як адбываецца, што дабрабыт і знешні поспех не прыносяць радасці, а любое пачынанне з часам абрастае руцінай і губляе агонь? У чацвёртай частцы разважанняў над спадчынай швейцарскага лекара і мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы “смаку да жыцця” і закладзенага ў нас...
10 min
19 July 2026
Поль Турнье. Вясна ўвосень
У гэтым выпуску падкаста яго аўтар, ксёндз Раман Суша, разам са швейцарскім мысляром Полем Турнье шукае адказ на пытанне: як чалавек становіцца сталым? Турнье параўноўвае чалавечае жыццё з порамі года. Яго галоўная парада — не спрабаваць любой цаной затрымаць пару, якая ўжо мінае. Кожны новы перыяд патрабуе нешта пакінуць. Дзіця пакідае поўную залежнасць ад бацькоў. Дарослы чалавек паступова...
9 min
12 July 2026
Поль Турнье. Калі блізкія далёкія. Частка 2
Чаму нават самыя блізкія людзі з часам могуць стаць чужымі адзін аднаму? Як адбываецца, што дом, які павінен быць месцам любові і бяспекі, ператвараецца ў прастору крыўдаў, маўчання і ўзаемнага асуджэння? У другой частцы разважанняў над кнігай швейцарскага мысляра Поля Турнье ксёндз Раман Суша звяртаецца да тэмы сужэнскай блізкасці і адчужэння. Размова ідзе пра ролі, якія мы несвядома пачынаем...
7 min
05 July 2026
Поль Турнье. Адзінота. Частка 1
У новым цыкле філасофскіх разважанняў ксяндза Рамана Сушы пра сувязь чалавека і сусвету галоўным спадарожнікам стане выдатны швейцарскі мысляр Поль Турнье. Гэты вядомы хрысціянскі лекар дваццатага стагоддзя атрымаў духоўны імпульс у Оксфардскай групе, якая заклікала да адраджэння праз самааналіз. Спалучаючы медыцынскую практыку з псіхалагічным кансультаваннем, ён распрацаваў унікальны падыход пад...
11 min
28 June 2026
Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4
У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша завяршае разважанні пра погляды амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Гаворка пойдзе пра тое, як знайсці баланс паміж цвёрдасцю і мяккасцю, каб з аднаго боку, не ісці па галовах, а з іншага, не дазваляць таптаць сябе. Рола Мэй сцвярджае, што сапраўдная чалавечая сталасць — не выбар паміж гэтымі палюсамі, а парадаксальнае...
11 min
21 June 2026
Рола Мэй. Школа трывогі. Частка 3
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае знаёміць з ідэямі мысліцеля Рола Мэя. На гэты раз увага засяроджана на трывозе – не як на непрыемным і разбуральным стане, а як на важным сігнале, які дапамагае чалавеку разумець сябе і свой жыццёвы шлях. У праграме разглядаецца розніца паміж страхам і трывогай, а таксама паміж натуральнай трывогай і неўратычнай трывожнасцю, якая...
10 min
14 June 2026
Рола Мэй. Этапы развіцця чалавека. Частка 2
У чарговым выпуску праграмы "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра сталенне чалавека і прадстаўляе тэорыю амерыканскага мысліцеля Рола Мэя аб этапах нашага духоўнага і псіхалагічнага развіцця. Першая ступень звязана з невінаватасцю, якая з’яўляецца натуральнай для дзіцяці ў перыяд поўнага адзінства з маці, аднак у дарослым жыцці ператвараецца ў псеўданевінаватасць,...
10 min
07 June 2026
Рола Мэй. Пяць граняў сілы. Частка 1
Што адбываецца з чалавекам, калі ён губляе ўнутраную апору? Чаму трывога становіцца занадта моцнай? І як разуменне сілы дапамагае адкрыць праўду пра саміх сябе? У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае цыкл разважанняў пра амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Сёння ён знаёміць з пяццю гранямі сілы паводле Мэя: ад эксплуатацыі і маніпуляцыі – да сілы...
10 min