About
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае размову пра Клайва Стэйплза Льюіса – брытанскага пісьменніка, аўтара знакамітых “Хронік Нарніі”. У адрозненне ад многіх сучасных мысляроў, ён разумее філасофію як спосаб перамены жыцця. Льюіс прапануе вобраз чалавека, у якім галава сімвалізуе розум, жывот – інстынкты, а грудзі – высакароднасць, то бок выхаваныя пачуцці, такія як гонар, мужнасць і вернасць. Менавіта яны павінны злучаць розум з нашымі жаданнямі і апетытамі. Пісьменнік кажа: “Галава кіруе жыватом праз грудзі”. Як выхаваць гэтыя “грудзі”? Як захаваць чалавечнасць і навучыцца адрозніваць дабро ад зла? Чаму недастаткова быць разумным? Як прывіць дзецям “смак да дабра” і выхаваць у іх высакароднасць? Запрашаем паслухаць падкаст і разам паразважаць над гэтымі пытаннямі.