Skip to content
Opens in a new window
Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Баламута. Частка 2.
18 October 2026

Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Баламута. Частка 2.

Філасофскія нататкі

About
Ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра думку Клайва Стэйплза Льюіса, аўтара "Хронік Нарніі". На гэты раз гаворка ідзе пра яго сатырычны твор "Лісты Баламута". Стары спакушальнік Баламут піша ў ім лісты пляменніку, які павінен спакусіць душу маладога англічаніна. Галоўная думка кнігі ў тым, што падзенне чалавека амаль ніколі не пачынаецца з вялікага злачынства.
Значна прасцей адцягнуць увагу ад галоўных пытанняў жыцця патокам дробных клопатаў. Тады думка пра Бога ці вечнасць пачынае здавацца абстракцыяй, а мітусня — сапраўдным жыццём. Нават малітву можна падмяніць назіраннем за ўласнымі пачуццямі. У ход ідуць і раздражненне, крыўда ды бытавы эгаізм.
Асабліва небяспечныя перыяды сухасці, калі чалавек нічога не адчувае. Паводле Льюіса, Бог дапускае іх, каб чалавек навучыўся выбіраць дабро свабодна. Бо чалавек фарміруецца перадусім у дробных штодзённых выбарах. Менавіта з іх складаецца шлях да ўнутранай свабоды.