Рола Мэй. Пяць граняў сілы
07 June 2026

Рола Мэй. Пяць граняў сілы

Філасофскія нататкі

About
Што адбываецца з чалавекам, калі ён губляе ўнутраную апору? Чаму трывога становіцца занадта моцнай? І як разуменне сілы дапамагае адкрыць праўду пра саміх сябе?
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распачынае цыкл разважанняў пра амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя. Сёння ён знаёміць з пяццю гранямі сілы паводле Мэя: ад эксплуатацыі і маніпуляцыі – да сілы клопату і еднасці. На думку Мэя, злучыць любоў і волю дазваляе ўнутраная сталасць. Без яе бязвольная любоў становіцца слабай мяккасцю, а воля без любові – бяздушным кантролем.
Запрашаем паслухаць і паразважаць над тым, чаму сапраўдная моц патрабуе ўнутранай апоры.