Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4
28 June 2026

Рола Мэй. Мяккасць і цвёрдасць. Частка 4

Філасофскія нататкі

About
У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша завяршае разважанні пра погляды амерыканскага псіхолага і тэолага Рола Мэя.
Гаворка пойдзе пра тое, як знайсці баланс паміж цвёрдасцю і мяккасцю, каб з аднаго боку, не ісці па галовах, а з іншага, не дазваляць таптаць сябе. Рола Мэй сцвярджае, што сапраўдная чалавечая сталасць — не выбар паміж гэтымі палюсамі, а парадаксальнае адзінства мяккасці і цвёрдасці.
Чалавек можа гадамі маўчаць і губляць сваю годнасць, “каб не сварыцца”. Гэта не мір, а страх перад канфліктам. Сапраўдная дабрыня пачалася б там, дзе ён, не помсцячы, нарэшце паставіў бы мяжу. Такі “кантраляваны канфлікт” не толькі маральна дапушчыльны, але часта ён проста непазбежна неабходны, - сцвярджае аўтар.