About
У новым выпуску цыкла “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі французскага мысляра Рэнэ Жырара, якога часта называюць “Эйнштэйнам гуманітарных навук”. Тэма перадачы – пераймальнае жаданне, якое, паводле Жырара, ляжыць у аснове чалавечых паводзін, суперніцтва і нават грамадскага гвалту. Аўтар тлумачыць, чаму чалавек часта жадае не таго, што сапраўды патрэбна, а таго, што ўжо стала аб’ектам жадання іншага.
У выпуску разглядаецца механізм, праз які перайманне ператвараецца ў канфлікт. На простых жыццёвых прыкладах паказваецца, як захапленне іншым чалавекам можа перарасці ў суперніцтва з ім і варожасць. Асобная ўвага прысвечана знакамітай тэорыі “казла адпушчэння”, з дапамогай якой Жырар тлумачыў паходжанне калектыўнага гвалту і многіх сацыяльных механізмаў.
Цэнтральнае месца ў перадачы займае хрысціянскі адказ на праблему гвалту. Паводле Жырара, менавіта Евангелле ўпершыню адкрывае праўду пра несправядлівасць ахвярнага механізму і становіцца на бок ахвяры. Ксёндз Раман Суша паказвае, як хрысціянства прапануе чалавеку новы шлях – не шлях суперніцтва і зайздрасці, а наследавання Хрыста, які вызваляе чалавека ад нянавісці і адкрывае сапраўдную свабоду любові.