Рамана Амэрыё. На сваім месцы
21 December 2025

Рамана Амэрыё. На сваім месцы

Філасофскія нататкі

About
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі каталіцкага філосафа з Лугана – Рамана Амэрыё, чалавека строгай інтэлектуальнай сумленнасці.
Паводле Амэрыё, філасофстваваць – гэта ўмець “пераходзіць ад з’явы да падмурку”, ад знешняга ўражання да сапраўднай сутнасці. Ён папярэджваў пра небяспеку “любові без праўды”. Калі пачуццё і жаданне ідуць наперадзе праўды, яны лёгка губляюць кірунак.
Амэрыё перасцерагаў ад перакуленага парадку, калі чалавек пачынае ставіць “любоў” перад “Словам”, то бок перад праўдай. Гэта калечыць і мысленне, і духоўнае жыццё. Філосаф называў такую з'яву “размяшчэннем нечага не на сваім месцы”.
Ён нагадваў, што праўда не крычыць і не патрабуе апладысментаў. Чалавек бывае ў праўдзе настолькі, наколькі здольны да пакоры. Калі праўда на сваім месцы, любоў становіцца надзейнай, а не паказной.