Opens in a new window
Поль Турнье. Вясна ўвосень
19 July 2026

Поль Турнье. Вясна ўвосень

Філасофскія нататкі

About
У гэтым выпуску падкаста яго аўтар, ксёндз Раман Суша, разам са швейцарскім мысляром Полем Турнье шукае адказ на пытанне: як чалавек становіцца сталым?
Турнье параўноўвае чалавечае жыццё з порамі года. Яго галоўная парада — не спрабаваць любой цаной затрымаць пару, якая ўжо мінае. Кожны новы перыяд патрабуе нешта пакінуць. Дзіця пакідае поўную залежнасць ад бацькоў. Дарослы чалавек паступова адмаўляецца ад пераканання, што яго каштоўнасць вызначаецца толькі поспехамі. А чалавек сталага ўзросту пакліканы адпусціць ранейшыя ролі, пасады і заслугі, каб стаць тым, кім Бог кліча яго быць. І тады нават восень жыцця перастае быць часам згасання і становіцца магчымасцю новага духоўнага росквіту – “вясной увосень”.