About
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра спадчыну Ганны Тэрувэ і Конрада Барса, пра мастацтва сапраўднага адпачынку.
Мы стамляемся не толькі ад працы, але і ад барацьбы з самімі сабой, ад пастаяннага стрымлівання страху, гневу, суму, патрэбы ў адпачынку. Можна ляжаць на канапе і ўсё роўна заставацца ўнутрана напружаным.
Тэрувэ і Барс прапануюць іншы шлях – уменне “легчы на вецер”, дазваляючы жыццю і Богу несці нас далей. Мастацтва адпачынку, паводле іх, пачынаецца з трох простых рэчаў, якія даступныя кожнаму з нас: з запаволення, сузірання прыгажосці і адпачынку перад Богам.
Бо малітва – гэта не заўсёды яшчэ адна задача, – нагадвае аўтар. Часам дастаткова проста сказаць: “Пане, я тут. Мне няма чаго Табе прынесці сёння, акрамя маёй стомленасці. Але я ведаю, што Ты рады мне проста таму, што я ёсць”.