Дзітрых фон Гільдэбранд. Мастацтва жыцця
26 April 2026

Дзітрых фон Гільдэбранд. Мастацтва жыцця

Філасофскія нататкі

About
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша распавядае пра філосафа, якога Гітлер лічыў сваім заклятым ворагам, а Пій XII называў “Доктарам Касцёла ХХ стагоддзя".
Дзітрых фон Гільдэбранд прапануе нам сваё разуменне “мастацтва жыцця”. Ён запрашае практыкаваць пашану, сабранасць і ўдзячнасць, а таксама адкрывае дзіўны парадокс: чалавек становіцца тым больш самім сабой, чым больш ён здольны забыць пра сябе дзеля іншага.
Філосаф называе гэта уменнем не жыць ілюзіямі, а любіць рэальных людзей і рэальны свет, “святой цвярозасцю” . Яна дае чалавеку незвычайную лёгкасць – тое, што філосаф называў “цвярозым ап’яненнем” духа, калі сэрца напоўнена Богам настолькі, што ў ім больш не застаецца месца для страху ці эгаізму.