About
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша працягвае разважаць пра амерыканскага псіхіятра і хрысціянскага мысляра Джэральда Мэя і яго канцэпцыю “цёмнай ночы”. На гэты раз гаворка ідзе не пра асобнага чалавека, а пра сям’ю, працоўны калектыў ці цэлую супольнасць, якая трапляе ў крызіс.
Што адбываецца, калі старыя мэты ўжо не натхняюць, звыклыя спосабы адносін перастаюць працаваць, а спробы ўсё выправіць толькі павялічваюць знясіленне? Мэй прапануе ўбачыць у такім стане магчымасць вызвалення ад ілюзій, залішняй самаўпэўненасці і неўпарадкаваных прывязанасцяў.
Як распазнаць такую “цёмную ноч”? Чаму часам нельга проста вярнуць супольнасць да старых схем? І што можа нарадзіцца з крызісу, калі за знешняй разгубленасцю з’яўляецца глыбокае прагненне чалавечнасці, шчырасці, спачування і справядлівасці?
Пра супольны крызіс як магчымы шлях ачышчэння і перамен, пра надзею на світанак – у новым выпуску “Філасофскіх нататкаў”.