Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава
05 May 2026

Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава

VANDRA

About

⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна.

У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы.

Тэма была “Восстановление истории деревни как форма сохранения памяти. Реконструкция д. Власово”.

Наперадзе вас чакае жыццёвая гісторыя з паўночнай Беларусі, з вёсак, пра якія мы наўрад ці б калі даведаліся ці туды б трапілі.

🔗 Старонка пра вёску Уласава ў Віцебскай энцыклапедыі: http://evitebsk.com/wiki/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BE

🔗 ⁠Сайт пра вёску Сапегі Сенненскага раёна: https://sapiehi.yove.ru/


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.

Гэта можна зрабіць праз:

    Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠