Рафал Слізень. Медальер і абшарнік-рамантык
12 February 2026

Рафал Слізень. Медальер і абшарнік-рамантык

У люстэрку вечнасці

About
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра скульптара, жывапісца, архітэктара і калекцыянера Рафала Слізеня. Ён нарадзіўся ў 1804 годзе ў сядзібе Бартнікі, што цяпер знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Атрымаў адукацыю ў школе базыльянаў і Полацкім езуіцкім калегіюме, а потым вывучаў юрыспрудэнцыю і мастацтва ў Віленскім універсітэце. Разам з акадэмічным навучаннем Слізень развіваў талент мастака, ствараючы партрэты, мініяцюры і барэльефныя мэдалі, і ўдзельнічаў у студэнцкіх таварыствах філаматаў і філарэтаў.
Пасля кар’еры службоўца ў Пецярбурзе Рафал Слізень вярнуўся ў родны край, дзе стварыў значную калекцыю жывапісных і скульптурных партрэтаў, займаўся архітэктурай і дызайнам сядзіб, аздобліваючы іх гатычнымі элементамі і плануючы паркі. Слізень ствараў медальёны, статуэткі і бюсты, сярод якіх асабліва вядомы бюст Адама Міцкевіча.
Рафал Слізень памёр у 1881 годзе ў маёнтку Любаве, пакінуўшы пасля сябе багатую творчую спадчыну, якая захоўваецца ў музеях Літвы і Польшчы. Творы мастака нагадваюць, што жыццё мінуе, але мастацтва застаецца ў вечнасці, і імя Рафала Слізеня заслугоўвае годнага ўшанавання на радзіме, падкрэслівае аўтар.