zeno
Home
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Log in
Sign up
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
У люстэрку вечнасці
Arts
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
45
15 January 2026
Ружа Парчэўская. Стваральніца абразоў і мініятураў
У падкасце “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі працягвае знаёміць з лёсам мастакоў, якія імкнуліся ствараць незямную прыгажосць у нашай зямной штодзённасці. Новы выпуск прысвечаны жыццю і творчасці Ружы Парчэўскай – арыгінальнай мастачкі, імя якой цесна звязана з Беларуссю і Літвой. Добра адукаваная і глыбока рэлігійная, Ружа Парчэўская першай сярод жанчын у нашых краях пачала ўдзельнічаць у...
11 min
01 January 2026
Казімер Вікенці Хршчановіч. Руплівы будаўнік сталіцы
Пакаленні дойлідаў стваралі хараство, каб пакінуць нам сведчанне пра каштоўнасці вечныя. У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра архітэктара, чыя праца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя надала Мінску імпазантны сталічны выгляд. Казімер Вікенці Хршчановіч – вучань Караля Падчашынскага, галоўны архітэктар Мінскай губерні, аўтар шматлікіх значных пабудоў...
10 min
18 December 2025
Караль Падчашынскі. Дойлід-практык і тэарэтык
Новы выпуск падкаста “У люстэрку вечнасці” прысвечаны выбітнаму дойліду ХІХ стагоддзя Каралю Падчашынскаму – архітэктару-практыку і найбуйнейшаму тэарэтыку архітэктуры ў нашых краях. Гэта расповед пра чалавека, чыя творчасць сфармавала цэлую эпоху і пакінула глыбокі след у Беларусі, Літве і Польшчы. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жыццёвы шлях Падчашынскага – ад Жырмунаў на...
8 min
20 November 2025
Лявон Дашкевіч. Таямнічы фатограф і лекар
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядяе пра неверагодны лёс Лявона Дашкевіча – чалавека са шляхетнага роду, настаўніка, лекара-фізіёлага і аднаго з пачынальнікаў фотамастацтва ў Беларусі і на Каўказе. Яго талент і праца доўгі час заставаліся ў цені, а сапраўднае прызнанне прыйшло толькі пасля смерці. Спадчына фатографа – тонкія, пяшчотныя, поўныя святла і любові да Беларусі...
14 min
07 November 2025
Атон Краснапольскі. Скульптар і дойлід-наватар
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі запрашае слухачоў адкрыць для сябе асобу і спадчыну Атона Краснапольскага — выдатнага скульптара, архітэктара і тэарэтыка мастацтва. Гэты творца, на вялікі жаль, яшчэ малавядомы ў Беларусі. Яго жыццё ахоплівае Мінск, Вільню, Кракаў, Парыж і Гданьск, а творы спалучаюць гармонію і наватарства, што стаіць па-за часам. У Мінску...
10 min
06 November 2025
Ян Булгак. Летапісец святла
У гэтым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" размова ідзе пра Яна Булгака – майстра святла і ценю, этнографа і краязнаўца, чые фатаграфіі захоўваюць непаўторны вобраз Вільні, Наваградчыны і беларускай вёскі пачатку ХХ стагоддзя. Ягоныя здымкі, поўныя сонца і паэзіі, вучаць бачыць таямніцу ў паўсядзённым і вечнае ў звычайным. Да 1912 года Булгак жыў пад Мінскам, дзе стварыў цэлую галерэю...
11 min
05 November 2025
Фэрдынанд Рушчыц. Нястомны мастак і настаўнік
У новым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" Сяргей Харэўскі расказвае пра Фердынанда Рушчыца – выбітнага мастака, чыя творчасць зрабіла магутны ўплыў на беларускі пейзажны жывапіс канца ХІХ – пачатку XX стагоддзя. Аўтар прасочвае яго шлях ад роднага Багданава і Мінска да Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, Варшавы і Вільні, дзе Рушчыц ствараў шэдэўры, вучыў пакаленні мастакоў і ўдзельнічаў у...
10 min
04 November 2025
Мікалай Казак. Мастак нябачнай рэальнасці
Мастакі ўсіх часоў імкнуліся ствараць незямное хараство ў нашай зямной штодзённасці, пераадолець межы бачнага і ў сваіх творах пакінуць нам уяўленне пра таямніцу вечнасці. Адзін з такіх творцаў — Мікалай Казак. Ён нарадзіўся на Палессі, а праславіўся ў Еўропе і Амерыцы. На Бацькаўшчыне імя мастака амаль не вядомае, хоць маштаб яго творчасці ставіць яго ў адзін шэраг з Малевічам і Суціным. У новым...
10 min
03 November 2025
Надзея Хадасевіч. Мастачка і руплівіца
У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці“ Сяргей Харэўскі распавядае гісторыю нашай славутай зямлячкі Надзеі Хадасевіч, мастачкі з Асецішчаў на Віцебшчыне, якая стала жонкай вядомага жывапісца Фэрнана Лежэ і ўвайшла ў эліту мастацкай супольнасці Францыі. Вучаніца Малевіча і Страмінскага, сяброўка Пікасо і Шагала, яна прайшла неверагодны шлях ад беларускай вёскі да сусветнага прызнання....
12 min
02 August 2025
Аляксей Брадовіч. Мастак без Айчыны
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі запрашае здзейсніць захапляльнае падарожжа ў жыццё і творчасць аднаго з найвыбітнейшых дызайнераў XX стагоддзя, Аляксея Брадовіча. Брадовіч – постаць, чыя мастацкая інтуіцыя і візуальнае адчуванне зрабілі рэвалюцыю ў галіне графічнага дызайну і моднай фатаграфіі, а яго імя ўпісана ў залаты фонд сусветнай культуры. Але...
12 min