
Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК
TOK | TALK Беларусь
Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам Андрэем Шведам. А таксама тлумачыць, як працуюць суддзі ў цяперашняй Беларусі, колькі зарабляюць адвакаты, і чаму выносіцца так мала апраўдальных прысудаў. Лепрэтар згадвае, як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча, і разважае пра люстрацыю ў Беларусі.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:20 — чаму Лепрэтар маўчаў пра гучную справу
02:00 — як Лепрэтар стаў адвакатам Дзмітрыя Канавалава
03:50 — тэлефонны званок і машына з міліцыі
07:05 — першая сустрэча з Канавалавым
08:30 — дзіўныя паводзіны злачынцы
11:25 — «уся Беларусь сачыла за гэтым працэсам»
14:14 — адзіная просьба Канавалава
17:08 — «Канавалаў — гэта чалавек-загадка»
19:20 — следчыя адпрацоўвалі ўсіх
20:00 — паводзіны Лукашэнкі і канспіралогія
22:45 — важная памылка беларускай дзяржавы
26:08 — якім быў матыў Канавалава?
29:27 — удзел Андрэя Шведа
36:40 — «самае цяжкае гэта слухаць прысуд»
39:02 — маці Кавалёва не прыняла вырак сыну
41:55 — пра 2020 год і дзеянні сілавікоў
44:30 — «а хто ў вас бацькі?»
46:30 — хто такія суддзі ў Беларусі?
50:10 — што казалі пра сына Лідзіі Ярмошынай?
51:00 — як выносяць прысуды ў Беларусі
53:00 — закуліссе гучнай справы і помста адвакату
56:00 — адвакаты і палітычныя справы ў Беларусі
58:30 — кар’ера суддзі і апраўдальныя прысуды
1:00:00 — колькі зарабляюць адвакаты ў Беларусі
1:05:30 — роля адваката як паштальёна
1:10:12 — як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча
1:14:00 — «Евангелле» Ціханоўскага
1:16:00 — карупцыя, памілаванні, і свабода за грошы
1:20:30 — «у 2020 годзе юрысты абурыліся»
1:23:35 — што казалі сілавікі падчас пратэстаў
1:26:50 — завочныя суды ў Беларусі
1:30:00 — ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі?
1:36:30 — нечаканая праблема сілавікоў
1:38:40 — брудныя метады сілавых структур
1:43:10 — калі ў Беларусь вернецца права?
1:44:40 — пажаданне ўсім беларусам