
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт Лукашэнкі, гаворым пра лёс літоўскіх фур, узятых у закладнікі Менскам, а таксама дзелімся ўражаннямі ад інтэрв’ю Віктара Бабарыкі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:07 – новыя вызваленні: чаго хоча Лукашэнка10:56 – паход у Мак.бай, і чаму Лукашэнка не можа спадабацца моладзі23:17 – расейцы масава сабраліся пераязджаць у Беларусь: што думаюць беларусы33:36 – што не разумее прапагандыстка, на сына якой завялі крыміналку за ўхіленне ад службы ў войску44:00 – ці выдасць ордар на арышт Лукашэнкі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе52:56 – а што з літоўскімі фурамі?57:21 – чаму злачынных пасярэднікаў Лукашэнку варта шукаць пад носам1:07:12 – што стала зразумела пра Бабарыку1:20:17 – міністр культуры ўвойдзе ў гісторыю, апаганіўшы Купалаўскі тэатр1:25:49 – гісторыя Ксюшы, якая ўскалыхнула краіну