Skip to content
Opens in a new window
«Абельская і яе сын прыязджалі ў Вільню, мы разам сядзелі ў рэстаранах» | Алег Каўрыгін у ТОК
01 November 2026

«Абельская і яе сын прыязджалі ў Вільню, мы разам сядзелі ў рэстаранах» | Алег Каўрыгін у ТОК

TOK | TALK Беларусь

About

У новым выпуску ТОК стваральнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін раскрывае невядомыя дэталі таго, як у яго адціскалі бізнэс у Мінску, як да гэтага датычныя Дзмітрый Абельскі і некалі высокапастаўлены сілавік, губазікавец Уладзімір Ціхіня. Гаворыць пра суседства з Віктарам Шэйманам і пра тое, як атрымаў участак у элітным Тарасаве. Дзеліцца неверагоднымі дэталямі хрышчэння сыноў у Ватыкане. А таксама заяўляе пра нядаўні таемны візіт у Мінск. 

00:00 – вырвана з кантэксту

00:56 – як апынуўся ў Беларусі

05:08 – як пачынаўся «Новы зрок»

07:03 – як зарабіў першыя грошы

09:31 – пра нападкі на бізнэс 

12:27 – як працаваў «Новы зрок» у Кіеве ў 2022 годзе

20:17 – пра затрыманне па «чырвоным апавяшчэнні» Інтэрпала

27:09 – пра крымінальныя справы да 2017-га 

34:07 – як затрымлівалі 

45:00 – чаму не хадзіў на мітынгі

48:31 – роля Дзмітрыя Абельскага ў адцісканні бізнэсу Каўрыгіна 

51:29 – як былы топ-сілавік Ціхіня дапамагаў Абельскаму

57:01 – хто быў перамоўшчыкам з боку Абельскага

1:04:38 – пра гісторыю пасадкі ўласніка ГД «Ждановічы» Яўгена Шыгалава і дом у элітным Тарасаве

1:11:48 – суседства з Віктарам Шэйманам

1:13:40 – чаму не пайшоў на здзелку

1:14:40 – пра фінансавы стан «Новага зроку»

1:19:16 – чаму не было прыбыткаў

1:21:45 – што стала з былымі супрацоўнікамі «Новага зроку»

1:31:20 – пра міністраў аховы здароўя

1:32:35 – пра машыну і гадзіннік

1:36:08 – пра хрышчэнне дзяцей у Ватыкане

1:48:55 – пра дзяцей

1:51:19 – пра жыццё на Мальце

1:52:28 – пра нядаўнюю таемную паездку ў Мінск