zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Toggle Sidebar
zeno
Наша Ніва
TOK | TALK Беларусь
Politics
Belarusian
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
Website
Episodes
94
05 April 2026
Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК
У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні...
1 h 58 min
29 March 2026
ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК
У гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і...
1 h 37 min
22 March 2026
ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на...
1 h 32 min
15 March 2026
Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК
У вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай...
2 h 57 min
08 March 2026
Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі...
1 h 27 min
22 February 2026
Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і...
1 h 41 min
08 February 2026
ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК
У вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі...
1 h 21 min
01 February 2026
Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час...
1 h 23 min
18 January 2026
«Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць...
1 h 53 min
11 January 2026
Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК
Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам...
1 h 46 min