Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Podcasts
Audiobooks
Bible
By Genre
By Location
By Language
Religious
Music
News
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Радыё Свабода
Радыё Свабода
News
Belarusian
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Website
Episodes
Episodes
300
11 November 2026
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 11 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра сапсаваныя яйкі, вяртаньне анкалягічнай хваробы ў журналісткі Кацярыны Пытлевай і шостую гадавіну...
12 min
10 November 2026
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі «Буг», каб атрымаць ключы ад нумару? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і...
9 min
09 November 2026
1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця
Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі палітык, які ўцёк у Беларусь ад крымінальнага перасьледу, прадае сваю нерухомасьць у Рызе? Чаму імёны...
12 min
06 November 2026
Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня
У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня палітвязьняў і што трэба рабіць далей.
55 min
05 November 2026
Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву
Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара, яму робяць перавязкі проста падчас суду. Беларускія палітыкі папрасілі Трампа ўмяшацца ў справы Літвы.
11 min
04 November 2026
Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей
Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава. У «ПіКу Свабоды» апавядаем пра навіны...
10 min
03 November 2026
Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі
Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра навіны 3 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
9 min
03 November 2026
ШУКЕЛОВІЧ. «Беларускі Данбас», беларуская Сыцылія і страчаная Беларусь
Што робіць нас беларусамі – мова, памяць пра продкаў ці месца нараджэньня? І што мы губляем, калі зьнікаюць вёскі і жывая беларуская гаворка? Віктар Шукеловіч, вядоўца праграмаў «Вяскоўцы» і «Сармацкі воз» на Белсаце, аб’ехаў Беларусь і пабачыў яе зусім ня той, якой чакаў. У «Канапе» са Зьмітром Гурневічам – пра нечаканых патрыётаў у вёсках, беларускую «Сыцылію» пад Пінскам, польскія і літоўскія...
1 h 26 min
03 November 2026
Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды
Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
9 min
30 October 2026
«Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам
Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, амэрыканістам Антонам Пянькоўскім і...
48 min