Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі
17 April 2026

Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

Меркаванне *Сумленных людзей

About

Апошнім часам выхад з турмаў значнай колькасці палітвязняў дае спадзяванні калі не на «адлігу», то хаця б нейкае суцішэнне, затарможванне працэсу рэпрэсій. Вялікая надзея ўскладаецца на перамоўны трэк з амерыканцамі: можа, хаця б Трампу ўдасца паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не толькі выпусціў палітвязняў, але і перастаў набіраць новых. Але, на жаль, статыстыка і факты малююць зусім іншую карціну. Пакуль адных з помпай выпускаюць на волю «з гуманітарных меркаванняў», іншых цішком забіраюць, замятаючы сляды.

Дык якія формы сёння набываюць рэпрэсіі ў Беларусі?

    Матэматычны падман: Трамп заяўляе пра 500 вызваленых, але агульная колькасць палітвязняў слаба змяншаецца: за год улады набралі чарговых закладнікаў.Хаванне маштабаў рэпрэсій: рэжым закрывае суды і выдаляе расклады пасяджэнняў, каб свет не бачыў рэальнай карціны.Турма на волі: ануляванне пашпартоў, забарона на банкаўскія і сім-карты для «вызваленых».

Рэпрэсіі сталі галоўным экспартным таварам рэжыму ў гульні з Захадам. Ці магчыма спыніць гэты канвеер, пакуль палітвязні застаюцца інструментам гандлю?

Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/620.