Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа
03 February 2026

Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа

Меркаванне *Сумленных людзей

About

Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур'ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў?

У новым матэрыяле *Сумленных людзей на мы разбіраем ключавыя трэнды, якія вызначаць наш лёс у 2026 годзе:

Еўрапейскі рэкет. Як Лукашэнка ператварыў фуры з кіроўцамі ў закладнікаў і чаму літоўскія палітыкі аказаліся да гэтага не гатовыя?

Big Deal Дональда Трампа. Ці ведаюць у Вашынгтоне, што пакуль ідзе гандаль палітвязнямі, іх колькасць у Беларусі толькі расце? І навошта Лукашэнку запрасілі ў новую «Раду міру»?

Вайна ва Украіне. Ці ёсць шанец на мір у 2026-м? Разбіраем планы Крамля і адкрытыя прызнанні кума Пуціна.


Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2025-2026.