9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту “Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020”. Ён расказвае пра пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з пэрспэктывы сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры.