Skip to content
Opens in a new window
21. А чаму б не зладзіць дзіцячы кніжны клуб?
15 October 2026

21. А чаму б не зладзіць дзіцячы кніжны клуб?

Кніжныя размовы

About

У 21 выпуску падкаста расказваю пра адзін свой новы праект - Кніжны клуб "Паміж старонак" 8+ у Вільні. Дзялюся тым, як я да яго рыхтавалася, як прайшла першая сустрэча, што цікавага мне расказалі дзеці (спойлер: шмат!) і што мы будзем рабіць далей. А таксама крыху расказваю пра Дзіцячую пляцоўку фестывалю "Прадмова", якая пройдзе ў Вільні 17 кастрычніка. Падрабязней пра фестываль раскажу ў наступным выпуску!

Кнігі, якія прыгадваю:

    "Как роман", Даниэль Пеннак. "Самокат", 2016. Пераклад з французскай - Наталля Шахоўская."Расскажи. Читаем, думаем, обсуждаем", Эйдан Чэмберс. "Самокат", 2016. Пераклад з англійскай - Кацярына Алейнікава і Яўгені Карпаў."Табіта Плімтак і Край Свету", Эрыка Макган. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026. Пераклад з англійскай - Андрэй Скурко."Трымайся, трусік!", Жазэфіна Марк. Выдавецкая ініцыятыва "Кніжны вырай", 2025. Пераклад з нямецкай - Вольга Гронская."Vaikų ir jaunimo knygų klubai: metodinės gairės", Inga Mitunevičiūtė і Eglė Baliutavičiūtė. Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka, 2016."Esu laimingas, nes skaitau: praktinis vadovas ugdantiems jaunuosius skaitytojus". Sudarytojai Rūta Elijošaitytė, Kęstutis Urba, Inga Mitunevičiūtė ir kt. Laikas skaityti, 2015.