12. Найлепшыя пераклады і міжнародны семінар
19 December 2025

12. Найлепшыя пераклады і міжнародны семінар

Кніжныя размовы

About

У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе.

Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy

Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:

    Марк-Увэ Клінг, “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Астрыд Хен. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс.Фрэнк Баўм, “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. Пераклад з ангельскай - Сярж Мядзведзеў. Ян Бжэхва, “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Лізавета Лянкевіч. Пераклад з польскай - Алена Пятровіч. Бода Шэфер, “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс. Ян Бжэхва, “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі - Марыя Платонава. Пераклад з польскай - Андрэй Скурко. Стыян Холе, “Лета Гармана”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.Стыян Холе, “Неба Ганны”. Выдавецтва “Koska”, 2020. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.