zeno
Home
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Log in
Sign up
Toggle Sidebar
zeno
Radio Vaticana - Vatican News
Філасофскія нататкі
Philosophy
Belarusian
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Website
Episodes
63
18 January 2026
Віктар Франкл. Пошук сэнсу
У новым выпуску "Філасофскіх нататак" ксёндз Раман Суша прапануе паразважаць над ідэямі выдатнага псіхіятра Віктара Франкла. Аўтар звяртае ўвагу на феномен экзістэнцыяльнага вакууму, калі чалавек губляе ўнутраныя апоры і не знаходзіць сіл жыць далей. Сапраўднай пагрозай для сучаснасці з’яўляецца не фізічны боль, а адсутнасць сэнсу ў штодзённых справах. Менавіта пошук адказу на пытанне "дзеля...
9 min
11 January 2026
Лешэк Калакоўскі. Лек падарожжа
У гэтым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша прапануе спыніцца на постаці Лешка Калакоўскага – польскага філосафа ХХ стагоддзя. Калакоўскі задумваецца над пытаннем: чаму мы робім тое, што робім? Напрыклад, чаму чалавек адпраўляецца ў падарожжа? Што насамрэч вабіць яго ў дарозе? Паводле філосафа, нас вабіць навізна, і гэта звязана з тым, як мы перажываем час. Нам важна...
7 min
04 January 2026
Поль Клодэль. Паэзія рэальнасці
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з постацю Поля Клодэля, французскага мысляра, паэта і дыпламата. Адштурхоўваючыся ад яго асабістага досведу навяртання ў парыжскім саборы Нотр-Дам, аўтар разважае пра тое, як вера, філасофія і мастацтва нараджаюцца з жывой сустрэчы Бога і чалавека. Галоўная тэма падкаста – ідэя “паэзіі рэальнасці”. Клодэль бачыць свет не як...
8 min
28 December 2025
Жак Элюль. Чалавечая мера
У сваёй новай праграме ксёндз Раман Суша прапануе паразважаць над думкамі французскага філосафа Жака Элюля, які глыбока аналізаваў уплыў тэхнічнага прагрэсу на чалавечую сутнасць. Аўтар падкрэслівае, што сапраўдная праблема хаваецца не ў саміх гаджэтах ці інтэрнэце, а ў дамінаванні ідэалогіі, дзе галоўным крытэрыем жыцця становіцца выключна эфектыўнасць. Такая тэхнакратычная гонка непазбежна...
7 min
21 December 2025
Рамана Амэрыё. На сваім месцы
У новым выпуску перадачы “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша звяртаецца да думкі каталіцкага філосафа з Лугана – Рамана Амэрыё, чалавека строгай інтэлектуальнай сумленнасці. Паводле Амэрыё, філасофстваваць – гэта ўмець “пераходзіць ад з’явы да падмурку”, ад знешняга ўражання да сапраўднай сутнасці. Ён папярэджваў пра небяспеку “любові без праўды”. Калі пачуццё і жаданне ідуць наперадзе...
8 min
14 December 2025
Генры Тора. Самотныя сярод людзей
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша запрашае пазнаёміцца з постаццю Генры Дэвіда Тора – мысляра, які пэўны час пражыў у лесе і вучыў не проста глядзець на свет, але найперш слухаць яго. Свет у Тора не маўчыць: ён гучыць і адкрываецца таму, хто здольны ўслухацца сэрцам. Такое слуханне змяняе сам спосаб пазнання і вяртае чалавека ў жывую сувязь з рэчаіснасцю. Асобную ўвагу...
8 min
07 December 2025
Луіджы Джуссані. Уцёкі ад пытанняў
Луіджы Джуссані: Мастацтва не ўцякаць ад сябе У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша прапануе слухачам спыніцца і зірнуць на сваё жыццё праз прызму думак выдатнага італьянскага святара Луіджы Джуссані . Гэты эфір разбурае звыклы стэрэатып пра філасофію як пра складаную, адарваную ад рэальнасці навуку. Наадварот, аўтар раскрывае яе як жывое мастацтва задаваць пытанні —...
8 min
30 November 2025
Ганс Урс фон Бальтазар. Прыгажосць
У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша знаёміць з поглядамі Ганса Урса фон Бальтазара на прыгажосць і яе ролю ў хрысціянскім светаўспрыманні. Паводле швейцарскага каталіцкага мысляра, без прыгажосці чалавечае жыццё губляе глыбіню і прывабнасць. Як толькі мы хоць адкуль пачынаем выкідваць прыгажосць, то штосьці перастае працаваць. Напрыклад, калі выкінуць з праўды прыгажосць, то гэта будзе падобна на...
8 min
23 November 2025
Эманюэль Мунье. Шлях развіцця асобы
У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша запрашае да знаёмства з адным з найбольш значных каталіцкіх мысляроў ХХ стагоддзя – Эманюэлем Мунье, стваральнікам французскага персаналізму. Гэты філосаф бачыў у індывідуалізме небяспеку для чалавека, які, шукаючы толькі ўласнага камфорту, губляе глыбіню і жывую сувязь з іншымі. Паводле Мунье, асоба нараджаецца не ў ізаляцыі, а ў...
8 min
16 November 2025
Хельмут Плеснер. Экцэнтрычная пазіцыя
У новым выпуску падкаста "Філасофскія нататкі" ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй нямецкага філосафа ХХ стагоддзя Хельмута Плеснера, каб разабрацца ў прыродзе чалавека. Перадача асвятляе, як пазбегнуць крайнасцей у разуменні сябе — ці то звядзення ўсяго да біялогіі, ці то да абстрактнага "чыстага духу". Плеснер пачынае аналіз з фундаментальнага паняцця "мяжы". Кожная жывая істота, ад расліны да...
9 min