Уладзімір Жыгар. “Вазіце грошы чамаданамі”: як прадпрыемствы зарабляюць на вязнях
10 April 2026

Уладзімір Жыгар. “Вазіце грошы чамаданамі”: як прадпрыемствы зарабляюць на вязнях

euroradiofm

About
Прадпрыемства ў структуры “БелАЗ-Холдынг” патрабуе ад калоніі №2 у Бабруйску тэрмінова павялічыць вытворчасць і ліквідаваць адставанне па пастаўках. Дакумент з такім патрабаваннем да кіраўніцтва бабруйскай калоніі аказаўся ў распараджэнні BELPOL. І з гэтага дакумента можна зрабіць адназначную выснову: людзей у калоніях, уключаючы палітвязняў, выкарыстоўваюць як танную і бяспраўную працоўную сілу для выканання планаў прадпрыемстваў. А што рабіць, калі санкцыі сапраўды б’юць па рэжыме, і эканоміць даводзіцца практычна на ўсім! Ну, акрамя патрэб самога рэжыму і, найперш, “сям’і”…

Ці многа нечаканасці ў тым, што прадпрыемствы карыстаюцца прадукцыяй, вырабленай на “прамках” зняволенымі, і наколькі гэта незаконна? Пра што сведчыць практыка выкарыстання працы вязняў калоній, і ці падстава гэта для ўнясення такіх прадпрыемстваў у санкцыйныя спісы? Што прымушае рэжым мераць прыбытак “чамаданамі грошай”, і ці не час Еўропе перагледзець сваю палітыку адносна Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.