Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру
22 May 2026

Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру

euroradiofm

About
Насуперак чаканням ніхто са знакавых асоб дэмакратычных сіл, якія выйшлі на свабоду цягам апошніх месяцаў, удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду не ўзяў. Гэта тычыцца як тых, чые імёны беларускае грамадства даведалася толькі ў 2020 годзе — кшталту Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай, так і тых, каго актывісты апазіцыі ведаюць даўно: Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Вінаградаў. Хоць усе яны і выказваюцца ў падтрымку дзейнасці існуючых стурктур дэмсіл і заклікаюць працягваць ціснуць на рэжым. Які не спыняе рэпрэсій, паралельна ведучы перамовы і гандаль палітвязнямі з адміністрацыяй Трампа.

Як Павел ацэньвае стан дэмсіл у эміграцыі і ці мае сэнс існаванне такіх структур, як Каардынацыйная рада? Чаму пасля “Фестывалю надзеі” трампаўскі прапаведнік Франклін Грэм у мінусе, а Беларусь — у плюсе, і ў чым гэты плюс выяўляецца? Ці магчыма дамовіцца з Лукашэнкам пра спыненне рэпрэсій, і пра што першая кніга Севярынца, выдадзеная пасля вызвалення з турмы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец