“Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы
09 October 2025

“Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы

euroradiofm

About
Летась Анка Упала выпусціла аповесць пад назвай “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”. Кнігу можна чытаць як працяг папярэдняга раману пісьменніцы “На заснежаны востраў” (пра жыццё ў іншай краіне), а можна — як асобны твор. Крытыкі кажуць пра яго кінематаграфічнасць. Аўтарка не супраціўляецца — на яе стыль сапраўды паўплывала паўночнаеўрапейскае кіно з яго бесстароннім рэалізмам.

У аповесці “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” галоўная гераіня, Алена, зноў едзе ў Стакгольм — каб папрацаваць у архівах і сустрэцца з сяброўкай Тунці — дзяўчынай афрыканскага паходжання. Акрамя швецкай лініі ў аповесці ёсць і беларуская — Алене робяць аперацыю ў мінскай бальніцы, яна ходзіць купацца на Цнянку. Камунікацыя і складанасці стасункаў з людзьмі — галоўная тэма твора.

“Ад гэтай кнігі дакладна не стане горш, а можа нават стане лепш”, — пішуць крытыкі. І мы ім верым. Тым больш, што кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Анка Упала стане госцяй сумеснага стрыму Еўрарадыё і беларускага ПЭН-цэнтру.