Франак Вячорка. На сувязі з Коўлам: ці ўплывае Офіс Ціханоўскай на беларускую палітыку Трампа?
28 November 2025

Франак Вячорка. На сувязі з Коўлам: ці ўплывае Офіс Ціханоўскай на беларускую палітыку Трампа?

euroradiofm

About
ЗША працягваюць перамовы з рэжымам Лукашэнкі ў тым ліку і наконт вызвалення палітвязняў. Прычым, калі зусім нядаўна Трамп пісаў пра перамовы наконт “вызвалення 50 закладнікаў” з-за кратаў, то цяпер паведамляецца пра 100 чалавек. Як і ў папярэднія разы, нічога наконт імёнаў і даты вызвалення не вядома. Як і не зразумела, на якіх умовах людзей будуць вызваляць і ці здольныя дэмсілы давесці беларускае бачанне гэтага пытання. Хоць у Офісе Ціханоўскай і сцвярджаюць, што знаходзяцца “на сувязі” са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам.

Якія мэты пераследуе Трамп, вядучы перамовы з Лукашэнкам і ці атрымліваецца праз Коўла давесці беларускае бачанне адносна патрабаванняў да рэжыму? Ці здольныя дэмсілы на чале з Офісам Ціханоўскай рэальна дапамагаць вырашэнню праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? Ці існуе сувязь у дэмсіл з беларусамі ўнутры Беларусі і ці цікава ім тое, чым займаюцца беларусы замежжа? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам