27 November 2025
Аляксандр Фрыдман. Крамлёўскі след: ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу Мінск пад перамовы?
euroradiofm
About
Да абмеркавання “мірнага плана Трампа” Лукашэнку не дапусцілі. Але ён так проста здавацца не збіраецца. Асабліва з улікам таго, што Пуцін, як вядома, ва ўсім раіцца з гаспадаром Драздоў. А “план Трампа”, як выглядае, менавіта ў Крамлі і пісаўся, і таму дзе ж яго падпісваць і весці заключныя перамовы, як не ў Мінску? Што Лукашэнка Пуціну і агучыў пры сустрэчы. У чарговы раз падкрэсліўшы, што ён з Расіяй у вайне супраць Украіны — да канца. Як відаць, і ў гібрыднай вайне супраць Літвы, Польшчы і цяпер яшчэ і Латвіі, куды таксама пачалі залятаць метэазонды з беларускай кантрабандай.
Як на стаўленне да “мірнага плана Трампа” паўплывалі злітыя запісы размоў спецпраўстаўніка Трампа па Расіі Уіткафа і прадстаўнікоў пуцінскай каманды? Чаму нелегальныя мігранты зноў вярнуліся на польскую мяжу, а метэазонды — у неба Літвы і ці чакаць аднаўлення напружанасці ў адносінах Мінска з Варшавай і Вільняй? Чым ЗША расплаціцца з Лукашэнкам за вызваленых палітвязняў і ці пагодзяцца Трамп і Зяленскі прыехаць у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам