Skip to content
Opens in a new window
Вольга Лойка. Пра экспарт, “залатую” скумбрыю для беларусаў і рыццё акопаў аграрыямі
09 November 2026

Вольга Лойка. Пра экспарт, “залатую” скумбрыю для беларусаў і рыццё акопаў аграрыямі

euroradio.fm

About
Грошай у Беларусі стала больш. Паводле эканамістаў, “грашовая маса вырасла на 20,5%”. Але радавацца рана. Бо адначасова адпаведнага росту вытворчасці тавараў і паслуг няма, рэальны рост ВУП складае 2,9%. Што, папярэджваюць эксперты, прывядзе да росту інфляцыі, і ў 2027 годзе яна рызыкуе дасягнуць 6–7%. Пры гэтым у Беларусі значна выраслі кошты на мяса, яйкі і рыбу (тую ж скумбрыю), а ў наступным годзе чакаецца падвышэнне шмат якіх падаткаў. Ну і, паводле загаду Лукашэнкі, рост экспарту сельгаспрадукцыі з 10 да 20 мільярдаў долараў. А калі аграрыі спраўляцца не будуць, то паедуць акопы рыць…

Адкуль у беларускай эканоміцы з’явілася столькі грошай і чым гэта пагражае? За што гэтым разам не так узяўся Лукашэнка, што прывяло да падаражання яек? Ад чаго залежыць рост экспарту беларускай прадукцыі і што там з доўгачаканым біг дзілам з Трампам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка