Skip to content
Opens in a new window
Роза Турарабекава. Пра перамовы, “Мінск-3”, гуманіста Пуціна і міратворца Лукашэнку
11 November 2026

Роза Турарабекава. Пра перамовы, “Мінск-3”, гуманіста Пуціна і міратворца Лукашэнку

euroradio.fm

About
Па выніку першага дня перамоў у Абу-Дабі вядома пра поспехі па “гуманітарным трэку” — бакі фактычна дамовіліся наконт абмену палоннымі. Больш ніякай інфармацыі пакуль няма, хоць бакі і называюць дыялог “канструктыўным”. У гэты ж час Лукашэнка сустракаўся з Пуціным. Дзе таксама казаў пра расійскія войскі. Але ёсць нюанс: ён дзякаваў Пуціну за тое, што той трымае свае войскі ля беларускай мяжы як гарантыб бяспекі Беларусі. А Павел Латушка і НАУ прадставілі “Праграму сапраўдных змен” з 10 пунктаў. У праграме прапісаны ўмовы, якія неабходна выставіць рэжыму, калі той сапраўды хоча наладзіць адносіны з Захадам.

Ці варта чакаць, што па выніку перамоў у Абу-Дабі бакі заключаць хоць нейкае перамір’е? Ці ёсць будучыня ў АДКБ і ад якой пагрозы берагуць расійскія войскі Лукашэнку? Чым “10 пунктаў” ад Латушкі адрозніваюцца ад спіса умоў, якія выстаўляе Лукашэнку ЕС у якасці патрабавання для аднаўлення адносін, і навошта рэжым анулюе пашпарты вызваленым палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай