Skip to content
Opens in a new window
Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?
29 September 2026

Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?

euroradio.fm

About
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Чаму на гэтую пасаду прыйшоў менавіта ён, чым адметны яго папярэднік і чаго цяпер чакаць ад дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі? І галоўнае — ці зменіцца нешта ў гісторыі з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску?

Таксама пагаворым пра Свята-Елісавецінскі манастыр і гісторыю жанчыны, якая пасля дэпартацыі з Украіны засталася без грошай і жылля і, паводле яе слоў, атрымала прапанову тры месяцы працаваць бясплатна ў абмен на дах над галавой. Абмяркуем адмененае польскімі праваслаўнымі паломнікамі наведванне Беларусі, а таксама новы маштабны каталіцкі комплекс у Пружанах, які фінансуе бізнесмен і "гаманец Лукашэнкі" Аляксандр Зайцаў.

Пра ўсё гэта і не толькі гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч