11 November 2026
Франак Вячорка. Пра перамовы з рэжымам, Коўла, палітвязняў і выбары для Ціханоўскай
euroradio.fm
About
Пакуль адны заклікаюць еўрапейскіх палітыкаў наладжваць адносіны з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, іншыя заклікаюць тых жа палітыкаў да ўзмацнення ціску на рэжым… дзеля вызвалення палітвязняў. І хоць усе кажуць, што ў іх адна мэта, але метады дасягнення гэтай мэты толькі падзяляюць беларусаў. А тут яшчэ і Коўл усё ніяк у Мінск не едзе. Ужо нават ёсць сумневы, што тыя паездкі Вашынгтону цікавыя. І як у такіх умовах дамагацца круглага стала з рэжымам? Асабліва з улікам таго, што такога дыялогу рэжым не хоча ўжо не першы год.
У чым несупадзенне пазіцый Офіса Ціханоўскай і аўтараў “Ліста палітвязняў” пры тым, што мэта, нібыта, ва ўсіх аднолькавая? Ці не час мяняць стратэгію ціску на нешта іншае, калі выніку ад яе цягам шасці гадоў няма? Ці будзе “Мінск-3” на карысць Беларусі, а аб’яднанне апазіцыі пад кіраўніцтвам “сямёркі лідараў” з ратацыяй лідарства — на карысць дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка