About
Лукашэнка прапаноўвае ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і пачаць аднаўляць стасункі, здымаючы з Беларусі санкцыі. Асноўны яго аргумент — стомленасць Захаду ад вайны ва Украіне і неабходнасць кампрамісаў і дээскалацыі. Дэмсілы папярэджваюць: рэжыму верыць нельга, але калі і пачынаць нейкі дыялог, то неабходна, каб апаненты рэжыму ў тым дыялогу бралі ўдзел. І ўсё гэта адбываецца на фоне правальных для Трампа выбараў у ЗША і перасцярог, што ў выніку перамоўны трэк з Лукашэнкам можа быць пастаўлены на працяглую паўзу. І як тут не пагадзіцца з аргументамі аўтараў “Ліста палітвязняў” пра неабходнасць далучэння да працэсаў вызвалення палітвязняў краін ЕС?
Ці сапраўды Лукашэнка гатовы “перагарнуць старонку” і на якіх умовах? Калі прыезды Коўла спыняцца, то ці пойдзе ЕС на перамовы з рэжымам дзеля дасягнення гуманітарных мэт? Ці атрымліваецца вырашаць праблемы беларусаў з дакументамі за мяжой і ці існуе надзея пабачыць Лукашэнку ў Гаазе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан