Skip to content
Opens in a new window
Аркадзь Мошас. Паспець за два месяцы: ці стане чаканы прыезд Коўла ў Мінск апошнім
09 November 2026

Аркадзь Мошас. Паспець за два месяцы: ці стане чаканы прыезд Коўла ў Мінск апошнім

euroradio.fm

About
Усяго праз дзень пасля прамежкавых вынікаў, якія прывялі да страты рэспубліканцамі Кангрэса і Сената, Трамп кінуўся “перабіваць павестку” расказамі пра “прыгожую здзелку з Пуціным”. І здзелка гэтая такая прыгожая, што спадабаецца не толькі амерыканцам, але, не выключана, нават і еўрапейцам. Што праўда, беларусам больш цікава, ці чакаць здзелкі з Лукашэнкам і вызвалення палітвязняў. Але пра гэта Трамп нічога не кажа. А Коўл усё ніяк у Мінск не едзе. Затое стала вядома, што “прабіваў” ён дазвол на транзіт беларускага калію праз тэрыторыю краін Балтыі “па ўласнай ініцыятыве”.

Ці сапраўды паражэнне на прамежкавых выбарах робіць Трампа “кульгавай качкай”? Ці існуе рызыка, што перамовы з Лукашэнкам будуць “замарожаны”? Ці мог Коўл весці перамовы пра транзіт беларускага калію выключна ад свайго імя і ці пойдзе Еўропа на саступкі Мінску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас