Skip to content
Opens in a new window
Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў?
22 October 2026

Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў?

euroradio.fm

About
Перамовы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа з Пуціным сталі сведчаннем таго, што так званы “перамоўны трэк Вашынгтон — Масква” пашыраецца і становіцца больш інтэнсіўным. Прычым перамоўшчыкі добра спраўляюцца і без пасярэдніка ў асобе Лукашэнкі. Але самае галоўнае, на што звяртаюць увагу эксперты, — актывізацыя расійска-амерыканскага дыялогу пагражае стратай цікавасці Вашынгтона да перамоў з Мінскам.

Ці існуе рызыка, што цікавасць да перамоў і здзелак з Лукашэнкам, у выніку якіх палітвязні выходзілі на свабоду, з боку ЗША зменшыцца? Ці не варта дэмсілам змяніць сваю стратэгію і больш актыўна падштурхоўваць Еўропу да перамоў з рэжымам з мэтай вызвалення палітвязняў? Ці ёсць у дэмсіл стратэгія дзеянняў на выпадак абвастрэння адносін паміж ЕС і Расіяй, а адпаведна — і Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі